Надежда — это отсроченное разочарование
стала больше читать на белорусском
а это все моя Ира из Одессы, которая просит посоветовать ей что-то:) Ну а как же я посоветую, если сама так мало читаю! Исправляюсь...

сегодня у меня стихи белорусской поэтки Леры Сом


* * *
Паўднёвай прыморскай ноччу,
калі цыкады
перакрываюць шум прыбою,
а маладзік пераміргваецца з зоркамі,
калі вецер пакідае на вуснах
салёную горыч,
а чырвонае віно
мае салодкі прысмак
даўніх пацалункаў,
калі прадчуваньне
заўтрашняга дажджу
прыдае паху падвялым ружам,
а недзе на верандзе
суседняй кавярні
ціха дагрызае салату трусік-альбінос,
хочацца нетаропка кахацца,
зьвяраючы рытм з цыкадамі і пробоем,
лаціць адну за адной
хвалі чаканай асалоды,
задыхнуцца ад апошняй, сумеснай,
і адразу заснуць на тваім плячы,
плюнуўшы на ўсе гігіенічныя працэдуры.



* * *

Хто я за сёньняшнім ранкам?
Толькі нязграбны мінак...
Зьніклі мае спадзяванкі,
Жарсьці спагналі каханкі,
Попел – ніякі на смак...

Болю не перагаворыш,
Лекаў ад праўды няма...
Тых, незабытых, ня скорыш,
Гэтых, сьляпых, не адорыш,
Вочы ня плачуць – зіма...

Вось ён – ставок і запруда,
Месца для сьветабыцьця...
Вершы мае самагуды,
Нам не падзецца нікуды
З гэтага злога жыцьця.


и немного ироничное...)

* * *
Калі жанчына разьнімае ногі,
Абхоплівае талію каханка,
Яго сьцябло яе находзіць кветку,
Пухнатую ці голеную гладка,
Што думае яна ў гэты момант?..
"Нішто памеры",
"Прыкупіць бы бульбы",
"Надвор'е - клас,
я файна загарэла",
"Наступны раз
не забываць пракладку",
"Я сыну
не сказала пра капусту",
"Хачу на мора",
"Хоць бы заплацілі"...
Ці думае яна:
"Ах, ён кахае, мяне кахае, я яго хачу,
хадзі хутчэй, хутчэй хадзі сюды"...
Я думала про ўсё гэта з усімі.
Я ні пра што ня думаю з табой.

@музыка: Mujuice – Обещания

@темы: литература, поэзия